Літаральна праз некалькі тыдняў на волю павінен быў выйсці палітвязень з Берасцейшчыны Яўген Кладаў. Аднак мужчыну абвясцілі “тэрарыстам” і будуць зноў судзіць.
Палітвязню Яўгену Кладаву прад’явілі такія артыкулы як “Удзел у масавых беспарадках”, “Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, “Абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і “Распальванне варожасці ці варажнечы”.
Спачатку быў затрыманы за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па адміністрацыйным артыкуле, а ўжо пасля была заведзеная крымінальная справа.
Першы прысуд – адзін год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, які павінен скончыцца напрыканцы жніўня – пачатку верасня. Унесены ў так званы “спіс экстрэмістаў”, а цяпер і “спіс тэрарыстаў”. Цягам бліжэйшага месяца павінен адбыцца чарговы суд, аднак ні дата, ні змест абвінавачвання невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя.