BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязням на волі ў першую чаргу патрэбная сацыяльная падтрымка

Рэлакантам-палітвязням на волі ў першую чаргу патрэбная сацыяльная падтрымка. У гэтым перакананая псіхолаг “Дома Творцаў” Віялета Нікіцік. Яна распавядае:

– Ім патрэбна, каб нашыя цэнтры, каб нашыя людзі, якія ўжо ўсталяваліся, маюць рэсурс, каб яны ім дапамагалі. Перш за ўсё гэта базава грашыма. Але акрамя гэтага і тое, што робяць, гэта курсы мовы, культурныя, адаптацыйныя мерапрыемствы. Падтрымка дыяспары, падтрымка іншых беларусаў, падзяка, што яны выходзілі, што яны пакутавалі, што яны зараз выйшлі, людзі ўдзячныя.

Віялета адзначае, што людзі з моцным стрыжнем могуць справіцца са складаным маральным станам самастойна. Аднак некаторым патрабуецца дапамога. “Таму не сароміцеся звяртацца да псіхолага”, – кажа спецыялістка.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Віялеты Нікіцік