BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязням прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Лукашэнкі

Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Здымак ілюстрацыйны

Такую інфармацыю перадала Свабодзе крыніца са спасылкай на сваякоў зняволеных калоніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бяспекі. Колькасці тых, каму было прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца не ведае. «Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ не хутка», – сказала крыніца.

Паводле праваабаронцаў, у пачатку ліпеня на волю па амністыі і праз памілаванне выйшлі каля 20 палітвязняў. Сярод іх – Рыгор Кастусёў, Дар’я Лосік, Святлана Лупач ды іншыя.