Экс-палітвязынка Антаніна Канавалава падчас свайго знаходжання за кратамі атрымала ліст ад Святланы Ціханоўскай і іншых палітыкаў. Цяпер жа дзяячкі сустрэліся на ініцыятыве «Напішы ліст палітвязню», на якой прыгадалі гэтую гісторыю.

Распавядаюць Святлана і Антаніна:
-Я ўзгадала момант, калі знаходзячыся ўжо ў СІЗА мне прыйшла карэспандэнцыя, што для мяне стала вялікай нечаканасцю, ад Святланы, ад Ганны Красулінай, ад Дабравольскага і ад многіх людзей з маёй каманды, дзе Святлана мне напісала толькі адну фразу: “Нас б’юць, а мы лятаем”. І гэта я пранесла праз усё СІЗА і ўсю калонію.
-Гэтыя лісты, калі яны даходзяць да нашых палітвязняў, вельмі натхняюць людзей. Бо ім важна ведаць, што яны не засталіся сам насам у гэтых турэмных сценах, што пра іх памятаюць і чакаюць іх на волі.
Ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» ладзіцца кожную сераду з 18:00 да 20:00 у Беларускім Моладзевым Хабе. Часам на падзею завітваюць і спецыяльныя госці. Адной з іх – 11 лютага – і стала Святлана Ціханоўская.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






