BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні, караюць за адмову

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», у наваполацкую калонію №1 (Віцебская вобласць) штодзень прыязджаюць прадстаўнікі пракуратуры Менску, якія «прымушаюць палітзняволеных пісаць прашэнні аб памілаванні». Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта тычыцца толькі асуджаных на невялікія тэрміны.

Здымак ілюстрацыйны

«Таксама вядома, што ў некаторых калоніях палітвязняў за адмову пісаць прашэнне змяшчаюць у штрафны ізалятар, а некаторым пагражаюць узбуджэннем новай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)», – гаворыцца ў паведамленні.