Стала вядома пра масавыя раптоўныя пераводы палітвязняў у іншыя калоніі. Пра гэта паведамляе ПЦ “Вясна”.
Пра такія выпадкі вядома ў івацэвіцкай ПК № 22 і магілёўскай ПК № 15. Паводле папярэдняй інфармацыі, раптоўна пераводзяць у іншыя месцы палітвязняў, асуджаных паводле т. з. «цяжкіх артыкулаў», а таксама тых, хто знаходзіцца ў «спісе тэрарыстаў».
Прычыны пераводаў палітвязняў і іх новыя месцы адбыцця пакарання зараз высвятляюцца.