BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязню Сяргею Франчуку дадалі яшчэ паўгода зняволення

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня адбыўся разгляд ужо трэцяй крымінальнай справы супраць палітвязня Сяргея Франчука. На гэты раз яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Суддзя Андрэй Літвін прызначыў Сяргею яшчэ шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 50 базавых вылічыняў (2 000 рублёў).

Нагадаем, Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

вясна