Палітвязень і журналіст Дзяніс Івашын сем месяцаў не звязваўся з блізкімі і сябрамі па тэлефоне, перадае Telegram-канал Дзяніс Івашын. Аўтары канала не ведаюць прычын забароны на тэлефонныя званкі. З блізкімі Івашын звязваецца праз лісты.

Дзяніс Івашын — гарадзенскі журналіст-расследавальнік, палітвязень. Яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь па некалькіх крымінальных артыкулах. Адбываў пакаранне ў ПК-15 Магілёва, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Яго сваякам паступалі пагрозы. У канцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у горад Жодзіна.
Беларускае Радыё Рацыя