53-гадовы жыхар Маладэчна Ігар Сідаровіч атрымаў прысуд ужо па трэцяй палітычнай крымінальнай справе.

Вясной 2021-га яго асудзілі спачатку за ўдзел у пратэстах — тады абмежаваліся штрафам. Летам 2021-га Сідаровіча асудзілі за «абразу» начальніка Маладэчанскага РУУСа Вадзіма Прыгары і далі паўтара года «хатняй хіміі».
У канцы 2024 года Сідаровіча арыштавалі зноў — цяпер за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА нягледзячы на інваліднасць — у яго няма адной нагі.
У ліпені Сідаровічу вынеслі новы прысуд — чатыры гады калоніі, піша «Наша Ніва».






