Суд Першамайскага раёна Менска у верасні разглядзеў чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Гэтым разам актывіста абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Фота: citydog.io
Суддзя Анастасія Кулік прызнала яго вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі. Пра гэта @nashaniva стала вядома ад сяброў сям’і.
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». Пасля гэтага Дашкевіча ўжо двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
вясна