Палітвязную Рыгору Кастусёву ў турме зрабілі аперацыю. І адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру.

“Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю — вывелі катэтар з мачавога пузыра…і адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру…”, — пра гэта ў фэйсбуку напісаў зяць зняволенага палітыка Дзмітрый Антончык.
Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі ў красавіку 2021 года і ў верасні 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі па справе аб спробе захопу ўлады. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўе, у тым ліку ў яго выявілі анкалагічнае захворванне.