BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычных вязняў на Берасцейшчыне не памяншаецца

Адзін палітвязень выйшаў на волю, адзін быў дададзены да спісу. Такія вынікі тыдня на Берасцейшчыне. У прыватнасці ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання на волі апынулася прафсаюзны лідар Зінаіда Мінхнюк, а новым палітвязнем быў прызнаны Зміцер Жунусаў.

Палітвязень Зінаіда Міхнюк, якая днямі выйшла на волю, была асуджаная па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жанчыне было прысуджана 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Напрыканцы студзеня яна вызвалілася з гомельскай калоніі №4.

У сваю чаргу новым палітвязнем быў прызнаны ўраджэнец Пінску Зміцер Жунусаў. Працяглы час жыў ва Украіне, быў узаты на службу ва ўкраінскае войска, а менавіта быў ахоўнікам. На радзіму вымушаны быў вярнуцца з прычыны згубленых беларускіх дакументаў. У выніку асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за наёмніцтва.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя