BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычныя і грамадскія аб’яднанні рыхтуюцца да вызвалення палітвязняў

Палітычныя і грамадскія аб’яднанні рыхтуюцца да вызвалення палітвязняў, якое можа адбыцца днямі ў Беларусі.

Вераніка Станкевіч

“Мы каардынуем нашую працу з іншымі структурамі”, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітвязням “Вольныя” Вераніка Станкевіч.

-Я не магу сказаць, што мы рыхтуемся, бо мы заўсёды гатовыя. І пачалі рыхтавацца яшчэ пасля мінулага вызвалення 11 верасня. Мы зразумелі, што практыка будзе хутчэй за ўсё паўтарацца. Мы рыхтуемся разам з каардынацыйнай групай і іншымі ініцыятывамі, у тым ліку з Офісам Святланы Ціханоўскай, з Кабінетам.

Мяркуецца, што днямі могуць быць вызваленыя 150 палітычных зняволенных. Пры гэтым у краіне цяпер – 1227 палітвязняў, па дадзеных Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя