Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці Андрэя Пачобута яшчэ 23 жніўня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў — да лютага 2026 года.

У верасні з Пачобутам зноў на працяглы час перарывалася ліставанне. Праз што можна падазраваць, што ён быў у штрафным ізалятары, дзе вязням не дазваляюць нават лісты. Журналіст таксама не атрымлівае ні рэчавых, ні харчовых перадач, а ў ПКТ агулам урэзанае харчаванне.
Крыніца БАЖ удакладніла, што Пачобуту выдалялі фурункулы. Дакладна невядома, ці гнойную аперацыю рабілі ў шпіталі, ці ў медчастцы калоніі. Хутчэй за ўсё — у медчастцы, мяркуе крыніца.
Беларускае Радыё Рацыя






