BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Яўгена Рубашку засудзілі ў турме яшчэ да года калоніі

Палітзняволенага анархіста Яўгена Рубашку ў жодзінскай турме № 8 асудзілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі). Яму прызначылі яшчэ год зняволення да пяці прызначых раней. Гэта адбылося дзявятага кастрычніка, паведамляе @belarus_abc.

Паведамляецца, што за два гады знаходжання ў жодзінскай турме палітвязень падвяргаўся спагнанням 33 разы. Большасць з іх тычыліся адмовы рабіць ранішнюю зарадку або сну ў дзённы час. У якасці пакарання 11 разоў яго змяшчалі ў штрафны ізалятар, дзе ён агулам правёў 125 дзён за два гады.

Двойчы яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, астатні час ён атрымліваў вымовы, паведамляюць яго паплечнікі.