Мужчына працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія займаюцца продажам прамысловага абсталявання. Таксама ў 2015 годзе ён заснаваў невялікую кампанію «Грыфком-вектар», якая прадавала камплектуючыя для канвеераў. Кірыл піша музыку і сцэнары для фільмаў. Ён таксама лічыцца ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.

У верасні 2024-га году яму прызначылі 3 гады калоніі за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (арт. 361 КК).
У Менскім гарадскім судзе 14 лютага пачынаецца суд над палітвязнем, піша «Наша Ніва». Цяпер Вевелю інкрымінуецца ўдзел у нейкім «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Жанна Брысіна.
вясна






