BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволенага семінарыста Беладзеда будуць судзіць паводле 4 крымінальных артыкулаў

21 лютага Менскі гарадскі суд пачне разглядаць крымінальную справу ксяндза Уладзіслава Беладзеда.

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда, заўважыла выданне Reform.by. Згодна з раскладам судовых пасяджэнняў, Уладзіслава Беладзеда абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: распальванне варожасці, распаўсюд і выраб парнаграфіі, абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады. Уладзіслава Беладзеда затрымалі ў траўні 2023 года. Спачатку яму тройчы прысуджалі па 15 сутак арышту, а пасля завялі на яго крымінальную справу.

Пасля яго арышту курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выступіла з заявай аб тым, што Уладзіслаў быў адлічаны з семінарыі тры гады таму, у лютым 2020 года. Таксама курыя паведаміла, што ініцыявала кананічнае расследаванне ў сувязі са здарэннем. Уладзіслаў, як сцвярджаюць яго сваякі, мае сур’ёзныя праблемы са здароўем. Праваабаронцы прызналі Уладзіслава Беладзеда палітвязнем.

Фота: Хрысціянская візія