BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў ШІЗА

Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга:

“Я адцягвала сёняшнюю публікацыю, каб праверыць інфармацыю пра тое, што Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШІЗА. І вось гэтая сумная навіна, на жаль, пацвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была — чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаванняў. З якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем”.

Перад гэтым Дзяніса пераводзілі ў ШІЗА ў жніўні і кастрычніку.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гарадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Летась Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Адрас утрымання палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.