
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў Зарэчанскай калоніі №24.
Гэта стала вядома з афіцыйнага паведамлення з калоніі, якое атрымалі родныя, кажа яе муж Андрэй Шарэнда:
– Нарэшце прыйшла вестка, што Паліна дакладна знаходзіцца ў гэтай сумнавядомай калоніі. Нагадаю, што калонія №24 – гэта калонія для жанчын рэцыдывістак. Гэта калонія вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання зняволеных. Таксама ў гэтым лісце паведамляецца пра тыя магчымыя пасылкі і перадачы, якія Паліна можа атрымліваць на працягу года.
Яшчэ стала вядома, што грашовыя пераводы і пісьмы Паліна можа атрымліваць без абмежаванняў. Хто пажадае падтрымаць Паліну невялікімі грашовымі пераводамі і пісьмамі, то, калі ласка.
ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г.п. Зарэчча, Рэчыцкага р-ну, Гомельскай вобл.
Беларускае Радыё Рацыя






