Актыівістку і пенсіянерку затрымалі 9 красавіка, калі яна пайшла у Кастрычніцкі РУУС Менска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.
Стала вядомая дата суда над пенсіянеркай Галінай Лагацкай: 14 чэрвеня ў Кастрычніцкім судзе горада Менска а 10:30 раніцы. Яе вінавацяць па т. з. «народным» 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса — звычайна гэта тычыцца ўдзелу ў пратэстах. Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Лаўрыновіч.
Жанчыне пагражае да трох гадоў калоніі.
Галіне Лагацкай 63 гады. З 2020-га яе некалькі разоў арыштоўвалі за ўдзел у пікетах. Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, яна выйшла расклейваць улёткі «Не вайне», за што яе таксама затрымалі і прысудзілі 15 сутак арышту.
Агулам за апошнія 4 гады яна адбыла пад арыштам каля двух месяцаў.