BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу будуць судзіць трэці раз

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу трэці раз будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.

Як вынікае з судовага раскладу на сайце Вярхоўнага суда, судзіць Вікторыю пачнуць 28 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна.

Жанчыну трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які 15 кастрычніка па гэтым жа артыкуле дадаў год калоніі палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Крыніца: “Вясна”