BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволены Арцём Лябедзька трапіў у ШІЗА

Паводле звестак @belsat, сярод палітвязняў, якія трапілі ў ШІЗА ў івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя Норы», ёсць таксама Арцём Лябедзька. Гэта сын дарадцы Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоля Лябедзькі.

Арцём Лябедзька быў асуджаны 24 жніўня 2023 да 3,5 гадоў калоніі паводле артыкула аб «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці».

Нагадаем, «Вясна» паведамляла, што ў «Воўчых норах» узмацніўся ціск на палітычных зняволеных.

вясна