Па інфармацыі расейскага выдання SOTA, вызваленне блогера адбылося некалькі дзён таму. Ліннік застаецца ў Беларусі.

Руслан — беларускі YouTube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. Яго затрымалі 20 лютага 2021 года, а пазней абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У мінулым кастрычніку ён не выйшаў на волю па адбыцці тэрміну, а быў затрыманы па новай крымінальнай справе.
вясна