Журналіст Дзяніс Івашын не меў магчымасці патэлефанаваць родным ужо тры месяцы. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.

Па яе словах, апошнія званкі былі яшчэ ў лістападзе, а адзіны спосаб падтрымліваць сувязь – перапіска. Нядаўна яна атрымала лісты і паштоўкі ад мужа, адна з якіх ішла да яе амаль паўмесяца.
Івашын вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, у тым ліку пра ўплыў «русского мира» на Беларусь. У 2022 годзе ён быў асуджаны на 13 гадоў калоніі, а з 2023 года ўтрымліваецца ў жодзінскай турме.






