BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволены Уладзімір Гундар мае сталую сувязь з сям’ёй

Раз у тыдзень сям’я атрымлівае пісьмы, раз у месяц яму дазволены 15-хвілінныя тэлефонныя размовы.

Таму была магчымасць павіншаваць палітзняволенага з Днём нараджэння 28 траўня, як стала вядома з дасведчанай крыніцы:

– Дзякуй Богу, пакуль цішыня. Яго не надта чапаюць. Ён пра сябе амаль нічога не піша. Хіба свае думкі пра тое, якія кнігі чытае, ягоны роздум пра вясну. Я дасылала яму колькі лістоў з фотаздымкамі кветкаў, што ў мяне ў садзе распусціліся, у маім двары. І ён мне напісаў пра тое, як ён уяўляе, як вясна прыйшла, як гэта ўсё пахне, квітнее. Бо ён там акрамя бетону нічога не бачыць.

Палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён чацвёрты раз сустракае свой дзень народзінаў за кратамі. Знаходзіцца ў зняволенні з 30 снежня 2020 г.

Беларускае Радыё Рацыя