BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволены журналіст Дзмітрый Семчанка выйшаў на волю

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ.

15 верасня 2022 году Семчанку затрымалі разам з жонкай — Дзмітрыю тады прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

Свой тэрмін Дзмітрый адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22.

Як піша «Наша Ніва», Дзмітрый скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю.