Палякі Беларусі пачалі акцыю дапамогі пацярпелым ад паводкі жыхарам паўднёвых і заходніх рэгіёнаў Польшчы. Ініцыятарам збора сродкаў з’яўляецца Саюз палякаў.
Намеснік старшыні арганізацыі Марэк Занеўскі сцвярджае, што такім чынам палякі з Беларусі паказваюць неабыякавае стаўленне да людзей, якія змагаюцца з наступствамі прыроднай стыхіі:
-Мы салідарныя з імі, асабліва з жыхарамі горада Ныса, якія заўсёды падтрымлівалі нашых дзяцей, нашых актывістаў, якія заўсёды былі салідарныя з намі ў цяжкіх сітуацыях, якія ў нас былі. І зараз мы хочам ім аддзячыць і пачынаем збіраць дапамогу для жыхароў Нысы.
Акцыя дапамогі пацярпелым ад паводкі будзе доўжыцца на працягу месяца і скончыцца 1 лістапада бягучага года.
Беларускае Радыё Рацыя