BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр археолаг Эдвард Зайкоўскі

22 ліпеня ў веку 72 гадоў памёр беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі, паведаміла яго сям’я.

На старонцы Зайкоўскага ў Фэйсбуку пішуць, што развітанне адбудзецца сёння з 13:00 да 14:00 па беларускім часе ў Рытуальнай зале па адрасе: Менск, вуліца Альшэўскага, 10.

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 году ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1980 году працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічаў у грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня».

Быў кандыдатам гістарычных навук. Даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку, паганскія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.

Светлая памяць…