BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр беларус, які стаў адзіным страйкоцам на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы

Не стала гарадзенца Аляксандра Куваннікава, які жыў у Быдгашчы. Ён – бацька чатырох дзяцей. У Беларусі ў яго засталася мама.

Фота: facebook “Беларусы Беластоку”

Магчыма, цела памерлага будзе перавезена ў Беларусь. Пра гэта піша ФБ-суполка “Беларусы Беластоку”.

Як вядома, у 2020-ым Аляксандр стаў адзіным страйкоўцам на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы. Праз шэсць дзён страйку яго звольнілі за невыкананне працоўных абавязкаў. У снежні  таго ж году Аляксандр з сям’ёй пераехалі ў Быдгашч.

Збор сродкаў у дапамогу з пахаваннем ідзе на рэсурсе https://zrzutka.pl/ybt4jk.

Беларускае Радыё Рацыя