BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр беларускі праваабаронца Леанід Свецік

Трагічная вестка прыйшла з Варшавы. Нечакана памёр вядомы беларускі грамадскі актывіст і праваабаронца “Вясны” Леанід Свецік.

Леанід Свецік быў вядомы ў Беларусі сваёй праваабарончай працай у Віцебску. Неаднаразова пераследаваўся ўладамі па адміністрацыйных і крымінальных справах. Апошні час жыў у Варшаве. Леаніду Свеціку было 59 гадоў.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Светлая памяць…