BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр беларускі рок-музыка Сяргей Кныш

Пра смерць Сяргея Кныша (мянушка “Боршч”) з былога гурта «Бонда» паведамілі яго сябры ў фэйсбуку. Калектыў праіснаваў з 1980 па 1989 год.

Пасля распаду «Бонды» Кныш выступаў з іншым беларускім рок-гуртом – ULIS.

Мянушка «Боршч» прычапілася да Сяргея Кныша са студэнцкіх часоў, калі ён вельмі любіў есці гэтую страву ў сталоўцы. Вучыўся Кныш у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У яго была жонка і дачка.

Акалічнасці смерці рок-музыканта невядомыя.