Стала вядома пра смерць бізнэсоўца і былога палітвязня Дзяніса Бойдака. Яму было 47 гадоў. Ён памёр 4 чэрвеня 2024 года, аднак прычына смерці не агучваецца.

Бойдак займаўся бізнэсам у сферы продажу адзення больш за 20 гадоў. У 2023 годзе яго асудзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Падчас суда ён, верагодна, атрымаў пакаранне ў выглядзе «хіміі». Улетку таго ж года яго ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Праз некалькі месяцаў пасля суда адна з яго кампаній была закрыта.
«Ён быў моцным чалавекам, заўсёды змагаўся і ніколі не здаваўся», — напісала сяброўка Дзяніса ў сацыяльных сетках. Многія людзі, якія ведалі яго асабіста, выказалі спачуванні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: “Вясна”