Аляксандр Царук пайшоў з жыцця ранкам 13 красавіка ў Вільні, пра гэта паведамілі яго сябры. Мужчыне было 55 гадоў.
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўшыся з вайны, ён захварэў на анкалогію і змагаўся з гэтай цяжкой хваробай. Але таксама не закідваў грамадскай працы і актыўна ўдзельнічаў у справах беларускай дыяспары і ў падтрымцы былых і цяперашніх “каліноўцаў”.
Сёлета падчас круглага стала БНР і святкавання Дня Волі ў Вільні ён якраз распавёў нашаму Радыё пра арганізацыю “Крайт”, у якую ён уваходзіў, і якая займаецца важнай справай:
– Яна працуе над тым, каб тыя людзі, якія ваявалі ва Украіне і зараз пражываюць у Літве, змаглі знайсці сябе ў жыцці. Я хачу падкрэсліць, калі Рада БНР абвяшчала незалежнасць, яны разумелі, што для гэтага патрэбна войска. І зараз гэтае войска Незалежнай Беларусі фармуецца ва Украіне.
Аляксандр Царук напрыканцы сваёй размовы звярнуўся да ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі і заклікаў падтрымліваць “каліноўцаў”:
-Трэба падтрымліваць тых, якія зараз ваююць, і не забываць тых былых добраахвотнікаў, якія вярнуліся з вайны. Бо яны засталіся сам насам. Зараз Офіс Святланы Ціханоўскай зрабіў такую рэч, як збор на дроны для Украіны. І мы падтрымліваем гэта. І давайце падтрымліваць зараз стварэнне Беларускай Арміі на базе Палка Каліноўскага і другіх падраздзяленняў.
Пахаванне Аляксандра Царука адбудзецца звычайным чынам, крэміраваць яго не будуць. З месцам пахавання родныя яшчэ вызначаюцца.
Сям’ю былога “каліноўца” можна падтрымаць, пералічыўшы грошы на пахаванне на картку старэйшай дачкі Аляксандры, якая займаецца пахаваннем бацькі:
OLGA GOLOMEEVA
LT097300010182242136
Беларускае Радыё Рацыя