BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі

Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў, ён памёр за межамі Беларусі. 

«Вось і ўсё. Няма ў мяне больш брата. Саша адышоў у лепшы свет ва ўзросце 46 гадоў», — напісала ў Фэйсбуку былая палітзняволеная Вольга Класкоўская. Вольга дадала, што, хутчэй за ўсё, прычынай стаў сардэчны прыступ, цела каля дому знайшлі суседзі, цяпер праводзяць экспертызу.

Аляксандр Класкоўскі (малодшы) нарадзіўся 26 верасня 1978 года ў сям’і вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. 26 траўня 2011 года суддзя Ленінскага раёна Менска Людміла Грачова асудзіла яго на 5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Вызвалены праз памілаванне.

Фота: svaboda.org