
Пра смерць Генадзя Боршча паведамілі ў сацсетках яго сябры. Генадзю было 65 гадоў. Паводле праваабаронцаў ён быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Менску судом Цэнтральнага раёна, адбываў пакаранне ў выглядзе так званай хатняй хіміі, летась быў унесены ўладамі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Развітанне адбудзецца ў панядзелак 29 ліпеня ў зале менскага крэматорыя.