BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік

2 студзеня памёр былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік. Яму было 63 гады. Пра гэта яго сябры паведамілі ў сацыяльных сетках, піша «Люстэрка».

Фота з сацыяльных сетак

З 1 чэрвеня 1992 года ён быў дырэктарам Гомельскага тэатра лялек. Гэты калектыў працуе ў Гомелі з 1968 года. Менавіта пры Гарэліку ў 2002 годзе тэатр атрымаў новы будынак і пераехаў туды праз два гады.

У студзені 2024 года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым канкрэтна яго абвінавачвалі і якое рашэнне абвясціў суд. У жніўні гэтага года стала вядома, што Гарэліка звольнілі. Калі дакладна гэта адбылося, невядома. На 14 траўня пасада дырэктара ўжо была вакантнай. Дарэчы, гэтая пасада так і засталася вакантнай да гэтага часу.