BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр экс-палітвязень Дзяніс Сакалоўскі 

Памёр экс-палітвязень Дзяніс Сакалоўскі. Пра яго смерць паведаміла 22 лютага былая зняволеная Ксенія Луцкіна. “Выдатны аператар, выдатны чалавек. Былы палітычны вязень, які ніколі ніколі нікому не скардзіўся”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Фота: Васіліны Сакалоўскай

Згодна са звесткамі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), пасля вызвалення ўлетку 2021 года Сакалоўскі з’ехаў у Нямеччыну. Мужчына, як адзначае БАЖ, памёр у суботу, 21 лютага.

Дзяніс Сакалоўскі — былы аператар тэлеканала “Беларусь 1”. Быў затрыманы 22 снежня 2020 года па “справе “Прэс-клуба Беларусь” за “ўхіленне ад выплаты падаткаў”. Вызвалены 23 жніўня 2021-га “на падставе памілавання”.