Вельмі сумная вестка прыйшла з Гарадзеншчыны. 14 красавіка памёр вельмі таленавіты беларускі мастак Мікола Крукаў. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў мастак Сяргей Грыневіч.
Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Жыў і працаваў у Росі, што ў Ваўкавыскім раёне. Працаваў у розных жанрах, меў свой непаўторны мастацкі стыль. Асабліва памятны яго партрэт “Генерал Булак-Балаховіч”. Мікола Крукаў быў адданым слухачом нашага радыё.
Светлая памяць…