BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі

8-га лютага памёр біскуп Казімір Велікаселец. Пра гэта паведамляе «Katolik.life» са спасылкай на вернікаў.

Фота: t.me/katolik_life

Казімір Велікаселец шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Паводле вернікаў, раніцай 8-га лютага ён яшчэ адпраўляў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле. Затым яму стала блага, іерарха даставілі ў рэанімацыю, але ў хуткім часе ён пайшоў з жыцця.

Біскупу Казіміру было 80 гадоў,  ён быў найстарэйшым каталіцкіх біскупам Беларусі.