BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр навуковец Уладзімір Кульчыцкі

Вядомы вучоны ў галіне эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, загадчык цэнтра мозгу ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Кульчыцкі пайшоў з жыцця ў 76 гадоў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.

Сваё жыццё Уладзімір Кульчыцкі прысвяціў развіццю сучасных уяўленняў аб функцыянаванні мозгу і нейронавых сетак у норме і паталогіі. 

Развітанне з акадэмікам адбудзецца 16 красавіка з 10.30 да 12.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (Менск, праспект Незалежнасці, 66, 2-і паверх). Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 11.30.

Уладзімір Кульчыцкі нарадзіўся ў Чыцінскай вобласці (Расея) у сям’і вайскоўца. У 1972 годзе з адзнакай скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут. З 1989 года на працягу 45 гадоў працаваў у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайшоў прафесійны шлях ад навуковага супрацоўніка да акадэміка, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і кіраўніка Цэнтра мозгу.

У 1998 годзе яму прысвоена званне прафесара, У 2000 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2017 годзе — сапраўдным членам (акадэмікам) НАН Беларусі.

Уладзімір Кульчыцкі — аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 29 патэнтаў на вынаходніцтвы. Ён распрацоўваў інавацыйныя метады лячэння неўралагічных захворванняў.