
фота “Нашай Нівы”
Ад наступстваў інсульта ў Менску памёр выдавец і літаратар Раман Цымбераў.
Ён нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 г. у Ейску, але ўсё жыццё пражыў у Менску. Скончыў Менскі інстытут кіравання.
З пачатку 2000-ых гг. займаўся кнігагандлем як прыватны прадпрымальнік. Быў уладальнікам інтэрнет-крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by. Шмат зрабіў для распаўсюду і папулярызацыі беларускіх кніг.
Пісаў вершы на беларускай і расейскай мовах. Выйшла чатыры яго зборнікі паэзіі: «Мышыны кароль» (2006), «Гісторыя хваробы» (2011), «Трэці сшытак» (2017), «На улицах Вавилона. Куретская стража» (2021).
Раману Цымбераву было толькі 44 гады.
Выказваем шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага.
Светлая памяць…






