BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр былы прэзідэнт Эстоніі

Увечары 31 снежня памёр былы прэзідэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль. Яму было 96 гадоў. Апошнія свае дні ён быў у шпіталі ў цяжкім стане.

Руйтэль нарадзіўся 10 траўня 1928 года, што цікава, у сям’і праваслаўных эстонцаў. Сваю кар’еру ён пачынаў у сельскагаспадарчай галіне: у 1969-1977 гадах быў рэктарам Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля працаваў у Савеце міністраў і ў Вярхоўным савеце Эстонскай ССР.

Арнольд Руйтэль браў удзел у падрыхтоўцы Дэклярацыі аб суверэнітэце Эстоніі, а пасля і Канстытуцыі Эстоніі. У 1990-92 гадах ён стаяў на чале Вярхоўнага савету Эстоніі. Менавіта тады краіна здабыла суверэнітэт.

Калі ў 1992 годзе ў Эстоніі заканадаўча ўвялі інстытут прэзідэнцтва Руйтэль перамог у першым туры з вынікам 43%, але ў другім прайграў. Спроба абрацца ў 1996 таксама правалілася. Перамог ён тоолькі на сваіх трэціх выбарах у 2001 годзе, калі прэзідэнта абірала калегія выбарцаў. 5 гадоў Руйтэль кіраваў краінай.