
Памёр беларускі пісьменнік Алесь Палынскі. Яму было толькі 58 гадоў.
«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у твітары ягоны сын Ігар Палынскі.
Пазней ён дадаў да допісу: «З пахаваннем вырашылі. Дзякуй усім за падтрымку, дарагія».
Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ. Друкаваўся на сайце Радыё Свабода і ў “Нашай Ніве”. Жыў у Полацку.
Яго жонка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе.






