Акадэміку-геолагу было 96 гадоў.

У пераломны момант беларускай гісторыі, у 2000 годзе, ён стаў сустаршынём Усебеларускага з’езда за незалежнасць.
Радзім Гарэцкі нарадзіўся ў 1928 годзе ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.
У 1930-я гады Гарэцкія патрапілі пад палітычныя савецкія рэпрэсіі.
Радзім Гарэцкі быў у высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мчдзеджагорску, Рыбінску, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску, іншых гарадах тэрыторыі цяперашняй Расеі. Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Радзім Гарэцкі сумяшчаў з працай геолагам. Пасля яго заканчэння ў 1952 годзе прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да 1971 года. З 1977 года дырэктар гэтага інстытута, старшыня камісіі па тэктоніцы Беларусі і Балтыі.
З 1992-га па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.
Ён усімі сіламі падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі і дапамагаў станаўленню грамадзянскай супольнасці Беларусі. З 1993 года ён стаў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
У кнізе «Ахвярую сваім «я»… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.






