Памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін. Як стала вядома «Позірку», ён сышоў з жыцця пасля цяжкай, працяглай хваробы раніцай 15 жніўня ва ўзросце 72 гадоў.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (да 2009 года яна называлася Партыяй камуністаў Беларускай).
Сяргей Калякін нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Менску, скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (цяпер БДУІР) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання.
Партыя «Справядлівы свет» была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.






