BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай

Перад Калядамі Нэлі Ваданосава перанесла цяжкі інсульт і трапіла ў бальніцу. Пару дзён таму яе дачка, тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосаванапісала, што ў маці пачалася агонія.

Нэлі Ваданосава. Фота: фэйсбук.

Позна ўвечары 1 студзеня Кацярына Ваданосава паведаміла, што маці не стала.

«34 гады мая мама чакала сустрэчы з маім татам. Спадзяюся, яны ўжо разам. А я цяпер круглая сірата. Мама памерла», — напісала ў фэйсбуку Кацярына Ваданосава.

23 снежня ў мамы Кацярыны Нэлі ў Варшаве здарыўся інсульт. Жанчыну паралізавала, яна не прыходзіла ў прытомнасць. Дактары аператыўна прыехалі, адвезлі ў бальніцу, правялі аперацыю. «Палова яе мозгу залітая крывёй. Гэта незваротна», — апісвала сітуацыю Кацярына.

У гэты час высветлілася, што Упраўленне па справах іншаземцаў не ўнесла пажылую жанчыну ў базу застрахаваных. Кацярына тады выказала засцярогу, што рахунак за аперацыю і іншыя медыцынскія маніпуляцыі можа скласці ад дзясяткаў да сотняў тысяч злотых. Пасля гэтага хутка быў сабраны дабрачынны збор на «Байсоле» на €15 000.

Маці тэлевядоўцы больш за год таму выехала з Беларусі праз ціск з боку КДБ і падалася на міжнародную абарону. Апошнім часам яна жыла разам з сям’ёй дачкі ў Беластоку.