Сёння ў Бярозаўцы, што на Лідчыне, не стала маці Вітольда Ашурка – Алены Міронаўны.

Жанчына нядаўна адзначала свой 86-ы дзень народзінаў. А тыдзень таму споўнілася тры гады з даты смерці яе сына – Вітольда, які быў закатаваны ў Шклоўскай калоніі.
Алена Міронаўна Ашурак – усё жыццё пражыла ў Бярозаўцы. Выхавала двух выдатных сыноў – шчырых патрыётаў Беларусі. Вітольд – які загінуў у траўні 2021 года. І Андрэй, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі і з прычын небяспекі не мае магчымасці вярнуцца ў Беларусь, каб развітацца з маці.
Алена Міронаўна апошні год мела праблемы са здароўем праз пералом шыйкі бядра і не магла наведваць магілу забітага сына – Вітольда. Спадарыня Алена будзе пахаваная ў Бярозаўцы.
Вечны ёй супакой!
Юрась Дзяшук, для Беларускага Радыё Рацыя.