Памерла палітычная і грамадская дзяячка, юрыстка, праваабаронца з Пінска Вераніка Іванова. Апошнім часам праваабаронца часта хварэла. Піша «Мэдыя-Палессе».

Вераніка Іванова была старшынёй Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», яе ўвесь час выклікалі ў міліцыю, праводзілі ператрусы ў кватэры. Яна адкрыта гаварыла аб неабходнасці пераменаў у краіне ў час акцый пратэсту ў Пінску, за што яе неаднойчы затрымлівалі і судзілі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Забіралі маёмасць, каралі штрафамі.
Калі ў сукупнасці Вераніку аштрафавалі на 215 базавых велічыняў штрафу, яна звярнулася па харчовую дапамогу да валанцёраў, якія дапамаглі прадуктамі сям’і.
У Івановай трое дзяцей. Старэйшага Кірыла таксама судзілі за тое, што пісаў каментары ў «экстрэмсцкіх чатах». З пачатку вайны ва Украіне Кірыл ваюе ў палку Каліноўскага. 31 снежня 2023 года ён атрымаў раненне пад Бахмутам, а за дзень да гэтага яго маці судзілі і пакаралі максімальным штрафам за размяшчэнне ў сацыяльных сетках матэрыялу з лагатыпам палка Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя





