Напярэдадні Дня народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных — шэсць жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з’яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі. Раней на працягу ліпеня-верасня за тры хвалі памілавання выйшлі на свабоду 78 палітзняволеных.
Беларускае Радыё Рацыя






