88-гадовы пантыфік можа адрачыся ад Святога прастолу. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю газеце Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі: «Калі ў яго ўзнікнуць цяжкасці з выкананнем папскіх абавязкаў, ён зробіць свой выбар. Вядома, ён прыме рашэнне, магчыма, папросіць парады, але ён прыме рашэнне сам, па сумленні».

Акрамя таго, кардынал адзначыў, што Папа хоча правесці Юбілейны год хрысціянства, які каталіцкая царква адзначае ў перыяд з 24 снежня 2024 году па 6 студзеня 2026 году.






